Вітаем у другім выданні кнігі Pro Git.
Гэтую ж самую кнігу можна знайсці онлайн: https://git-scm.com/book
Гэтае выданне, як і першае, з’яўляецца праектам з адкрытым зыходным кодам з ліцэнзіяй Creative Commons.
З моманту публікацыі першага выдання шмат што змянілася. Па-першае, мы перайшлі з Markdown на AsciiDoc — вось кароткі даведнік па сінтаксісе AsciiDoc.
Па-другое, пераклады на іншыя мовы перанесены ў асобныя рэпазітары. Падрабязна у пункце пра пераклады.
Каб выправіць памылку або дадаць нешта новае ў гэты рэпазітар, вам трэба адкрыць запыт на зліццё (Pull Request) на GitHub.
Нягледзячы на тое, што ў ангельскай версіі просяць ўстрымацца ад стылістычных змен на вялікіх участках тэксту, гэты пераклад прафесійныя рэдактары не праглядалі, будзем рады вашым праўкам.
Ёсць два сбосабу атрымаць файл электроннай кнігі з гэтага коду.
Самы просты — даручыць гэта нам.
Робат рэагуе на змены ў ветцы master
рэпазітара и аутаматычна збірае кнігу ва ўсіх фарматах.
Апошнюю зборку можна знайсці на старонцы https://git-scm.com/book/be/v2.
Іншы спосаб атрымаць кнігу — сабраць яе самастойна з дапамогай Asciidoctor. Выкарыстоўваючы каманды ніжэй, вы зможаце атрымаць кнігу ў фарматах HTML, EPUB і PDF.
$ bundle config set --local path '.bundle/vendor' $ bundle install $ bundle exec rake book:build Downloading locale attributes file... -- Saved at attributes-ru.adoc Converting to HTML... -- HTML output at progit.html Converting to EPUB... -- EPUB output at progit.epub Converting to PDF... -- PDF output at progit.pdf Validating generated files... -- Validate HTML file progit.html Running ["ScriptCheck", "LinkCheck", "ImageCheck", "HtmlCheck"] on progit.html on *.html... Checking 89 external links... Ran on 1 file. HTML-Proofer finished successfully. -- Validate EPUB output file progit.epub Validating using EPUB version 3.2 rules. No errors or warnings detected. Messages: 0 fatals / 0 errors / 0 warnings / 0 infos EPUBCheck completed
Тут выкарыстоўваюцца праекты asciidoctor
, asciidoctor-pdf
и asciidoctor-epub
.
Па змаўчанні, bundle install
усталёўвае залежнасці глабальна у сістэму.
Каб гэтага пазбегнуць, у прыкладзе вышэй менеджэр пакетаў дадаткова канфігуруецца перад усталяваннем залежнасцяў з дапамогай наступнай каманды:
bundle config set --local path '.bundle/vendor'
Таксама існуе магчымасць сабраць кнігу толькі ў адным з фарматаў.
Для генерацыі толькі HTML файла:
bundle exec rake book:build_html
Для генерацыі толькі EPUB-файла:
bundle exec rake book:build_epub
Для генерацыі толькі PDF файла:
bundle exec rake book:build_pdf
Для валідацыі згенераваных файлаў прадугледжаны каманды праверкі.
Для праверкі HTML файла:
bundle exec rake book:check_html
Для праверкі EPUB-файла:
bundle exec rake book:check_epub
Звярніце ўвагу, што для запуску праверкі EPUB-файла патрабуецца наяўнасць усталяванага JRE.
Пераклады на іншыя мовы горача вітаюцца, але апрацоўваюцца некалькі інакш, чым у першым выданні. Мы захоўваем кожны пераклад у асобным рэпазітары і аўтаматычна збіраем гатовыя файлы з дапамогай AsciiDoctor. Гэта было рэальна складаным у мінулым выданні.
Раз кожны пераклад захоўваецца ў сваім рэпазітары, зараз мы можам выбраць свайго каардынатара для кожнага з іх. Каманда Pro Git проста дадасць іх да сябе. Для аўтаматычнай зборкі рэпазітар павінен знаходзіцца ў каманды Pro Git на GitHub.
Малюнкі гэтай кнігі былі створаны з дапамогай Sketch 3, арыгінальны файл у фармаце sketchbook даступны ў ангельскай версіі кнігі.
Даданне ілюстрацыі:
-
Дадайце старонку ў sketchbook; па-магчымасці старайцеся выкарыстоўваць убудаваныя сімвалы.
-
Дадайце «slice» на сваю старонку; назавіце яе таксама, як PNG файл, адносна каранёвай часткі зыходнага кода кнігі.
-
Пераканайцеся, што ў наладах экспарту выстаўлены трохразовы памер.